3 жніўняПадзеі1427: Барыс Аляксандравіч, вялікі князь цвярскі заключыў з Вітаўтам дагавор «быть за о…

3 жніўня

Падзеі
1427: Барыс Аляксандравіч, вялікі князь цвярскі заключыў з Вітаўтам дагавор «быть за одно».
1569: Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай.
1678: Паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй заключаны дагавор аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага перамір’я, наўзамен Кіева Рэчы Паспалітай перададзены Веліж, Себеж і Невель.
2004: Гарадскому пасёлку Тураў нададзены статус горада.

Нарадзіліся
1899: Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 20.8.1991)
1953: Валеры Шаблюк, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (пам. 1997)

Памерлі
1615: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, доктар медыцыны (нар. 2.3.1562)
1847: Ян Чачот (нар. 1796), беларускі паэт, фалькларыст і этнолаг
1971: Янка Маўр, беларускі пісьменнік (нар. 10.5.1883)

Народны каляндар
Ануфрый і Анісім. Жалі першы сноп. У засекі прыносілі першае зерне.

Прыказкi i прымаўкі
Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. (За словом в карман не лезет.)