Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі.Абвешчана аб стварэнні ў складзе Ваенна-марскі…

Блёк Воля #Палітыка

Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі.

Абвешчана аб стварэнні ў складзе Ваенна-марскіх сілаў Украіны спэцыяльнай роты беспілётных лятальных апаратаў «Воля». Рота ўваходзіць у 447-ы асобны батальён ВМС Украіны і ўжо выконвае задачы. Яе напрамкі – ударныя беспілётнікі і супрацьпаветраная абарона. Усе камандзірскія пасады – афіцэрскія і сяржанцкія – будуць займаць беларусы.

Беларускія камандзіры, сучасныя тэхналёгіі і адказнасць за сваіх людзей.
Менавіта на такіх прынцыпах мае развівацца беларуская вайсковая школа. Прыярытэт Волі – жыцьцё і здароўе кожнага вайскоўца. Аснова падраздзелу – прафэсіяналізм, давер, дысцыпліна і братэрства. Там падтрымліваецца ініцыятыва, жаданне вучыцца і прафэсійна расці.

Для роты Воля важна, каб беларусы набывалі сучасны баявы досвед, у тым ліку камандаваньня і стварэньня ўласных падраздзелаў. Сёння гэтыя веды і здольнасці служаць абароне Ўкраіны. Заўтра яны спатрэбяцца Вольнай Беларусі для будучага нацыянальнага войска.

Абвешчаны набор у роту, інфармацыя пра далучэньне на адмысловым рэсурсе joinvola. army.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або Расеі, карыстайцеся надзейным VPN і выконвайце меры лічбавай бясьпекі. Уводзьце адрас joinvola. army ўручную. Не перадавайце асабістыя зьвесткі і дакумэнты, пакуль не пераканаецеся, што знаходзіцеся на афіцыйным рэсурсе роты.

Рух Воля абвяшчае аб сваёй безумоўнай падтрымцы спецроты Воля.

Жыве вольная Беларусь!