За нашу і вашу свабоду!
19 верасня ў Кіеве, у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне, адкрылася выстава «За нашу і вашу свабоду». Яна знаёміць з беларускай нацыянальнай сымболікай, вайсковай формай і ўзнагародамі беларускага вызвольнага руху.Адкрыццё адбылося ў Дзень беларускага нацыянальнага сцяга і герба, роўна праз 35 гадоў пасля гістарычных рашэнняў Вярхоўнага Савета.
Экспазіцыя праводзіць наведвальнікаў праз розныя эпохі беларускай гісторыі: ад Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага, праз Беларускую Народную Рэспубліку, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя, да сучаснага змагання за вольную Беларусь.
На выставе прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сымболікі, нацыянальнай сістэма ўзнагародаў, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сымболіка і форма будучага беларускага войска. Экспазіцыйныя стэнды дапаўняюць маніторы з інфармацыйнымі матэрыяламі. У актавай залі музея адбылася лекцыя пра гісторыю беларускіх нацыянальных сымбаляў.
На адкрыцці выступілі старшыня Геральдычнай рады «Пагоня» і беларускі добраахвотнік Мікіта Забуга, а таксама сябра гэтай рады і намеснік старшыні Рады БНР Алесь Чайчыц. Украінскія ўдзельнікі падзякавалі беларускім добраахвотнікам, якія бароняць незалежнасць Украіны. Памяць загінулых беларускіх ваяроў ушанавалі хвілінай маўчання.
Сярод гасцей былі байцы роты «Воля», чальцы Руху Воля і Руху Каліноўцы. Выставу таксама наведаў Яраслаў Чарнагор, пасол па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Украіны, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Ён выказаў падтрымку беларускім добраахвотнікам і адзначыў вялікае значэнне нацыянальнай геральдыкі для фармавання будучага беларускага войска, у тым ліку Беларускай Вызвольнай Арміі.
Нашы сымбалі гэта не толькі спадчына мінулага. Гэта адлюстраванне памяці, годнасці і супраціву й вобразу Беларусі за якую мы змагаемся.
Жыве вольная Беларусь!