27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.Згодна з арты…

Блёк Воля #Палітыка

27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.

Згодна з артыкулам 1 Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, якая ўсталяваная на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы і вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу.

Сёння, праз 36 гадоў, высілкамі лукашэнкаўскай хунты гэтыя асноватворныя прынцыпы знаходзяцца пад пагрозай. Права беларусаў на самавызначэнне стала ўмоўным, беларушчына вынішчаецца, а народ пазбаўлены магчымасці вызначаць уласны лёс. На нашай зямлі стаяць расійскія войскі і разьмешчаная чужая ядравая зброя, а лукашэнкаўскі дзяржаўны апарат абслугоўвае інтарэсы Крамля.

Але Беларусь не перастала належаць беларусам. Сапраўдны сувэрэнітэт будзе адноўлены. Беларусь стане вольнай краінай без дыктатуры, чужых войскаў і расійскага кантролю.

Віншуем вольных беларусаў з Днём прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце!

Жыве Беларусь!