Лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа.Днямі з’явілася ін…

Блёк Воля #Палітыка

Лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа.

Днямі з’явілася інфармацыя, што Літва ўзмацняе абарону ад варожага ўплыву. Сейм краіны ўхваліў выкарыстанне паліграфа для асоб, якія прэтэндуюць на доступ да дзяржаўных таямніц, а ў асобных выпадках і для тых, хто атрымлівае дазвол на жыхарства. Ва ўмовах бягучай гібрыднай вайны пытанні бяспекі, даверу і супрацьдзеяння агентурнаму ўплыву з боку лукашысцкіх і расійскіх спецслужбаў становяцца нормай.

Менавіта таму лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа. Гэта не жэст піяру, а прыклад асабістай адказнасці для тых, хто працуе з адчувальнай інфармацыяй і прэтэндуе на давер грамадства.

Мы перакананыя, што ў дэмакратычных структурах празрыстасць, адказнасць і бяспека павінны быць не менш важнымі за адкрытасць. Асабліва калі гаворка ідзе пра супрацьдзеянне агентуры аўтарытарных рэжымаў.

Заклікаем нашых калег з Каардынацыйнай рады далучыцца да ўмацавання бяспекі прадстаўнічага органа беларускіх дэмакратычных сілаў і прайсці працэдуру паліграфа з наступнай публікацыяй яе вынікаў.

Бяспека пачынаецца з сябе.

Жыве Беларусь!