Рух Воля: людзі з розным досведам змагаюцца за Вольную і Незалежную Беларусь

Блёк Воля #Палітыка

Рух Воля гэта людзі. Вельмі розныя людзі.

Сярод нас ёсць тыя, хто ў беларускім змаганні ўжо не адзін дзясятак гадоў. Тыя, хто бачыў, як Беларусь рабіла першыя крокі ў Незалежнасці. З адзінай дзяржаўнай беларускай мовай, пад нашым найпрыгажэйшым Бел-Чырвона-Белым сцягам і шляхетнай Пагоняй, з пачуццём годнасці і права быць гаспадарамі на сваёй зямлі. І хто ўсё жыццё змагаецца каб вярнуць гэта ўсё ў Беларусь.

А ёсць тыя, хто нарадзіўся ў Беларусі пад уладай лукашэнкі і, на жаль, ня ведае яе іншай. Хто ніколі не бачыў сваёй краіны па-сапраўднаму вольнай. Хто цягам жыцця бачыў ад лукашэнкаўскай дзяржавы адно крывадушную хлусню і пераслед бацькоў. Але гэта не забіла ў іх мары пра Вольную Беларусь.

Адзін з такіх людзей – былы ваяр Палка Каліноўскага, сябра Руху Воля Андрэй Турцэвіч. Канал “Белсат” зрабіў з ім вялікае інтэрв’ю, якое мы шчыра заахвочваем прачытаць:

https://belsat.eu/92503046/blanche-kalinoviec

Мы розныя па ўзросце, досведзе, прафесіях і асабістым шляху. Але нас яднае адна ідэя: Беларусь павінна быць Вольнай, Незалежнай і здольнай сябе абараніць.

Таму мы працуем далей. Спакойна, паслядоўна, мэтанакіравана. Дзеля Вольнай Беларусі.

Жыве Беларусь!