Рух Воля дзякуе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за падтрымку і салідарнасць

Блёк Воля #Палітыка

Дзякуем Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за падтрымку!

Для Руху Воля гэтая падтрымка асабліва важная. Мы ўдзячныя БХД за давер, салідарнасць і выразную пазіцыю ў адказны момант для беларускага дэмакратычнага руху. Для нас хрысціянскія каштоўнасці, беларуская нацыянальная ідэя, адказнасць перад беларускім народам і гатоўнасць служыць Беларусі з’яўляюцца не лозунгамі, а жыццёвай пазіцыяй.

Допіс Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі: https://www.facebook.com/groups/bchd.info/permalink/27885720497694817/

Усцешаныя, што прадстаўнікі БХД удзельнічаюць у супольнай працы як чальцы Руху Воля, і бачым у гэтым магчымасць узмацніць у Каардынацыйнай радзе голас тых, хто выступае за абарону незалежнасці Беларусі, падтрымку палітвязняў і іх сем’яў, прававы парадак, бяспеку дэмакратычных структур і адзінства дзеянняў.

Цалкам згодныя, сёння беларусам патрэбная Каардынацыйная рада, але адно як пляцоўка для рэальнай працы, палітычнай адказнасці і прадстаўніцтва інтарэсаў беларускага народа, а не пустых спрэчак.

Яшчэ раз шчыра дзякуем Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі!

Жыве Беларусь!

БХД | Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя | Беларуская Хрысціянская…

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае падтрымаць блок «Воля» на выбарах у Каардынацыйную раду Беларусі

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае беларусаў падтрымаць блок «Воля» на выбарах у…