1. Сайт для галасавання ляжыць. Пакуль галасаванне спынена?
Не, галасаванне працягваецца.
Важна: Калі вы ў Беларусі ці плануеце туды ездзіць з вашым мабільным тэлефонам, то лепш пачакайце, пакуль сайт вернецца да працы.
Калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі і сайт не адкрываецца, рэкамендуем прагаласаваць праз мабільную аплікацыю SVAE Peera:
Для Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
Для iOS (праз TestFlight): https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
2. Адкуль лічба 16 (15 дзён)? Ужо працягнулі тэрмін для галасавання?
Не, афіцыйна тэрмін галасавання яшчэ не працягнуты. Гэтая лічба тэхнічна падцягваецца з блокчэйну — незалежнай лічбавай сеткі, дзе фіксуюцца галасы. Сервер прыкладання звяртаецца да гэтай сеткі, каб атрымаць дакладныя і правераныя даныя.
Такі перыяд зарэзерваваны ў сістэме загадзя як тэхнічная страхоўка на выпадак, калі галасаванне спатрэбіцца падоўжыць.
3. Пры ўсталяванні iOS-версіі TestFlight патрабуе код усталявання
Каб вырашыць гэтую праблему, трэба цалкам выгрузіць TestFlight з памяці тэлефона (закрыць праграму) і адкрыць спасылку на ўсталяванне нанова. Код уводзіць не трэба — праграма павінна запусціцца па спасылцы.
4. На мабільным браўзеры не працуе галасаванне праз пашпарт Новай Беларусі
Калі вы сутыкнуліся з тэхнічнымі складанасцямі ў мабільным браўзеры, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-версію з камп’ютара або ноўтбука.
5. Што за аплікацыя SVAE Peera? Ці ёсць у яе служба падтрымкі?
Так, гэта афіцыйная платформа для галасавання. Падрабязней даведацца пра яе працу, а таксама звярнуцца па падтрымку можна праз сайт: https://svaepeera.com/
Беларусь ID – Apps on Google Play
Manage your digital citizenship of Belarus 2.0!