Дзякуем Уладзімеру Жыгару за разуменне нашай пазіцыі і падтрымкуУладзімер Жыгар, сябра BELPOL, падч…

Блёк Воля #Палітыка

Дзякуем Уладзімеру Жыгару за разуменне нашай пазіцыі і падтрымку

Уладзімер Жыгар, сябра BELPOL, падчас стрыму на канале BELPOL STREAM вельмі трапна перадаў сутнасць пазіцыі Руху Воля і адзначыў наш падыход.

«Што мне падабаецца ў “Волі” – гэта што з’явіліся насамрэч новыя людзі».



Для нас гэта важная ацэнка. Рух Воля сапраўды аб’яднаў вельмі розных людзей. Тых, хто даўно працуе на карысць дэмакратычных зменаў у Беларусі. Тых, хто са зброяй у руках супрацьстаіць расейскай навале ва Украіне. Тых, хто адносна нядаўна адчуў неабходнасць працаваць дзеля здабыцця волі для нашай краіны. Гэта людзі рознага ўзросту і рознага досведу, але ўсе яны аб’яднаныя адной ідэяй – справай Вольнай Беларусі.

Але галоўнае – Уладзімер Жыгар вельмі дакладна сфармуляваў наш падыход да Каардынацыйнай рады:

«Воля бліжэй мне яшчэ і тым, што яны насамрэч успрымаюць Каардынацыйную раду як інсрумент для дасягнення мэты, якую яны для сябе паставілі».


Гэта сапраўды так. Мы ідзем у Каардынацыйную раду каб працаваць. Не дзеля імітацыі палітычнага працэсу, не дзеля бясконцых унутраных спрэчак, а дзеля таго, каб выкарыстоўваць прадстаўнічы орган дэмакратычнай Беларусі як інструмент для рэальных дзеянняў.

Жыве Беларусь!