Заява Руху Воля.
Цягам мінулага тыдня ў Беларусі так званыя “сілавікі” лукашэнкаўскага рэжыму зладзілі хвалю ператрусаў у сваякоў кандыдатаў з выбарчых спісаў у Каардынацыйную раду IV склікання. Прыйшлі таксама і да сваякоў чальцоў Руху Воля.
За кожным такім выпадкам стаяць не абстрактныя падзеі, а жывыя людзі: нашыя бацькі, жонкі, мужы, дзеці, родныя і блізкія. Гэта спроба рэжыму зрабіць нашых родных інструментам ціску на нас, выклікаючы страх і трывогу за людзей, якія не маюць ніякага дачынення да палітычнай дзейнасці. Рэжым ізноў выкарыстоўвае сваякоў як закладнікаў, спрабуючы прымусіць нас маўчаць, адмовіцца ад сваёй пазіцыі і апусціць рукі.
Мы не будзем рабіць выгляд, што гэта “нічога не значыць”. Гэта значыць шмат. Гэта балюча. Гэта небяспечна. І гэта яшчэ раз паказвае сутнасць лукашэнкаўскай сістэмы, якая трымаецца на страху, гвалце і пераследзе людзей за іх грамадзянскую пазіцыю. Мы памятаем і фіксуем кожны такі выпадак. І ўсе, хто ўдзельнічае ў пераследзе беларусаў, мусяць разумець: гэтыя дзеянні не застануцца без адказнасці.
Мы застаемся побач са сваімі людзьмі. Мы падтрымліваем нашых чальцоў, іх сем’і, а таксама ўсіх калегаў-кандыдатаў з іншых спісаў, чыі родныя цяпер церпяць ад рэжыму.
Рух Воля не адмаўляецца ад сваёй мэты. Ператрусы, ціск і пагрозы не мяняюць галоўнага – Беларусь павінна быць вольнай. І Беларусь будзе вольнай!
Рух Воля працягвае сваю працу.
Жыве Беларусь!