Рух Воля на дэбатах БелсатуАнатоль Міхнавец, №4 выбарчага спісу Руху Воля, прадставіў наш спіс на п…

Блёк Воля #Палітыка

Рух Воля на дэбатах Белсату

Анатоль Міхнавец, №4 выбарчага спісу Руху Воля, прадставіў наш спіс на перадвыбарчых дэбатах канала Белсат, у якіх узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх выбарчых спісаў.

Ён агучыў галоўныя пазіцыі нашага спісу: беларусы павінны быць гатовымі да любых сцэнароў, а пытанні бяспекі, абароны і вызвалення краіны трэба вырашаць ужо цяпер. Рух Воля працуе над комплекснай сістэмай бяспекі. Адзін з яе элементаў – Беларуская вызвольная армія.

Галоўная задача – вызваленне Беларусі. І гэта задача патрабуе рэальных інструментаў. Менавіта таму мы ўдзельнічаем у выбарах у Каардынацыйную раду, каб узмацняць суб’ектнасць беларускай нацыянальнай пазіцыі і прасоўваць рашэнні, неабходныя для вызвалення Беларусі.

У нас ёсць стратэгія, план і каманда, якая ўжо працуе на вызваленне Беларусі з-пад акупацыі.

Эфір дэбатаў сёння а 19:00 па Менску і Вільні / 18:00 па Варшаве.

Глядзіце. Падтрымлівайце. Распаўсюджвайце.

Беларусь будзе Вольнай!

Галасуйма за спіс №4 Рух Воля.
11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання