Каардынацыйная рада не вызваліць Беларусь. Але як прадстаўнічы орган яна неабходная!«Каардынацыйная…

Блёк Воля #Палітыка

Каардынацыйная рада не вызваліць Беларусь. Але як прадстаўнічы орган яна неабходная!

«Каардынацыйная рада нас не ўратуе. Але прадстаўнічы орган дэмакратычнай Беларусі неабходны», – кажа Вадзім Кабанчук, №2 выбарчага спісу Рух Воля, у эфіры ютуб-канала Радыё Рацыя.

• Каардынацыйная рада не з’яўляецца самадастатковым механізмам вызвалення Беларусі. Але гэта палітычны інструмент, праз які дэмакратычная Беларусь ужо мае прадстаўніцтва і голас на міжнародным узроўні.

• Ужо цяпер Каардынацыйная рада мае 6 прадстаўнікоў пры ПАРЭ. Таму адмовіцца ад такога прадстаўніцтва або страціць яго было б калі не фатальнай, то вельмі сур’ёзнай палітычнай памылкай.

• Ва ўмовах вайскова-палітычнай турбулентнасці ў рэгіёне, магчымай новай эскалацыі вайны або адкрыцця вакна магчымасцяў, для Беларусі такое прадстаўніцтва можа мець вялікае значэнне.

Разам з тым мы ўпэўненыя, што ў складанай сітуацыі важна не зрывацца ў канспіралогію і панікёрства. Найгоршае ў барацьбе, калі эмоцыі замяняюць халодную ацэнку рэчаіснасці. Нам патрэбны цвярозы розум, адказнасць і гатоўнасць дзейнічаць. Як казалі нашыя продкі: рабі пільна і будзе Вільня.

Рух Воля разглядае Каардынацыйную раду не як “выратаванне”, а як адзін з неабходных палітычных інструментаў у шырэйшай стратэгіі: стварэння ўласнай суб’ектнай сілы, вызвалення Беларусі з-пад гібрыднай акупацыі і вяртання беларусам сваёй краіны.

Беларусь будзе Вольнай!

Глядзець размову цалкам: https://youtu.be/0W6omT5v-SE

Галасуйма за спіс №4 Рух Воля.
11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання