Павел Лібер: «Мы бачым вялікую гатоўнасць рэжыму траціць велізарныя рэсурсы на барацьбу з выбарамі ў…

Блёк Воля #Палітыка

Павел Лібер: «Мы бачым вялікую гатоўнасць рэжыму траціць велізарныя рэсурсы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную Раду»

Сёння падчас прэс-канферэнцыі распрацоўшчык платформы для галасавання Павел Лібер распавёў пра асаблівасці бяспекі і тэхнічныя дэталі сёлетніх выбараў у Каардынацыйную Раду.

Бяспека і абарона ад атак

Спасылкі на мабільную аплікацыю і вэб-версію для галасавання будуць апублікаваныя непасрэдна перад выбарамі — 9–10 траўня. Гэта вымушаная мера з-за беспрэцэдэнтнага ціску: платформа «Тры сланы» ўжо вытрымала 6 маштабных DDoS-атак.

«Мы бачым вялікую гатоўнасць рэжыму траціць шмат рэсурсаў на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную Раду, і ў гэтым, напэўна, самае вялікае адрозненне ад мінулага разу. У мінулы раз таксама былі DDoS-атакі і іншае, але гэта хутчэй была “дзяжурная” штука. Зараз жа мы назіраем вельмі масіраваныя нападкі нават нацыянальнага ўзроўню, якія каштуюць ім грошай, і вялікіх грошай. І наша каманда вырашыла: калі ў рэжыму ёсць гатоўнасць траціць сапраўды сур’ёзны рэсурс, каб з намі змагацца, значыць наша задача — максімальна адцягнуць той перыяд, калі ў яго будзе дастаткова часу вывучыць усе нашы сістэмы», — адзначыў Павел Лібер.

Як галасаваць?

Тэхнічнае рашэнне застаецца падобным да мадэлі 2024 года, якая даказала сваю надзейнасць (ніводнага выпадку ўцечкі звестак). Будзе два асноўныя трэкі:

1. Вэб-версія — рэкамендуецца для тых, хто знаходзіцца ўнутры Беларусі, бо «сляды» мабільнай праграмы выдаліць з тэлефона значна складаней.
2. Мабільная аплікацыя.

Якія дакументы прымаюцца?

1. Нацыянальны пашпарт грамадзяніна Беларусі (у тым ліку пратэрмінаваны)
2. Пашпарт Новай Беларусі

Важныя даты:

6 траўня — публікацыя відэа- і тэкставых інструкцый па галасаванні.
7–8 траўня — унутранае тэсціраванне платформы сумеснай з Выбарчай камісіяй.
9–10 траўня — публікацыя спасылак на рэсурсы для галасавання.
11–17 траўнядні галасавання.

Бяспека і тэхналогіі галасавання ў КР: Прэс-канферэнцыя з Паўлам Ліберам | 06.05.2026

У парадку дня:

— Прэзентацыя платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную Раду і яе тэхнічных магчымасцяў.

— Выступ распрацоўшчыка платформы Паўла Лібера аб тэхнічным боку працэсу галасавання і ключавых рашэннях.

— Тлумачэнне сістэмы бяспекі і…