Падтрымайма Мікіту Забугу на дэбатах Еўрарадыё! У сераду а 15:00 па Менску і Вільні / 14:00 па Варша…

Блёк Воля #Палітыка

Падтрымайма Мікіту Забугу на дэбатах Еўрарадыё!

У сераду а 15:00 па Менску і Вільні / 14:00 па Варшаве на Еўрарадыё адбудуцца дэбаты ўдзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду.

Ад Руху Воля ў дэбатах возьме ўдзел Мікіта Забуга, лідар нашага выбарчага спісу.

Разам з ім у эфіры будуць Арцём Брухан са спісу Латушка і Рух за Свабоду і Святлана Шаціліна з Аб’яднанай грамадзянскай платформы.

Мікіта будзе прадстаўляць пазіцыю Руху Воля: вызваленьне Беларусі, Беларуская вызвольная армія, падтрымка Украіны і рэальныя інструменты дзеяньня замест палітычнай імітацыі.

Для нас важная кожная размова з выбарцамі – асабліва ў інтэрактыўным фармаце, калі можна наўпрост адказаць на вашыя пытанні.

Падтрымайце Рух Воля на дэбатах: глядзіце эфір, задавайце пытанні, пішыце каментары і распаўсюджвайце анонс.
Далучайцеся да эфіру https://www.youtube.com/live/YT3OmhooDzM

Рух Воля – не словы. Дзеянні.

Галасуйма за спіс №4 Рух Воля.
11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання