Як палітычныя сілы і Каардынацыйная рада могуць паспрыяць вызваленню Беларусі?На нашую думку – праз…

Як палітычныя сілы і Каардынацыйная рада могуць паспрыяць вызваленню Беларусі?

На нашую думку – праз адзін з ключавых інструментаў: Беларускую вызвольную армію (БВА). Гэта тлумачыць лідар спісу Рух Воля Мікіта Забуга ў эфіры Еўрарадыё.

Сёння Беларусь знаходзіцца ў стане гібрыднай акупацыі. У беларускіх дэмакратычных сілаў, што, на жаль, дзейнічаюць на выгнанні, ужо створаныя пэўныя дэмакратычныя інстытуцыі. Але без уласнай сілы гэтыя інстытуты не могуць быць суб’ектам – толькі назіральнікам. Менавіта таму галоўная задача Руху Воля – легітымізацыя і ўзмацненне БВА. Бо без уласнай сілы не можа быць ніякай суб’ектнасці.

Як Каардынацыйная рада можа гэтаму паспрыяць:

праз забеспячэнне міжнароднага палітычнага прызнання БВА як суб’екта нацыянальнага супраціву;
праз прыняцце адпаведных рашэнняў і зваротаў на ўзроўні Каардынацыйнай рады;
праз прадстаўленне і абарону гэтай пазіцыі на міжнародным узроўні;
праз забеспячэнне стварэння законных умоваў для падрыхтоўкі і падтрымкі добраахвотнікаў.

Гэта пытанне суб’ектнасці, а не рыторыкі.

І такі падыход замацаваны і ў праграме Руху Воля – стварэнне і папаўненне БВА як нацыянальнага ўзброенага супраціву.

Галасуйма за спіс №4 — Рух Воля.
11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання