Зварот да беларускіх вайскоўцаўВадзім Кабанчук, №2 спісу Руху Воля, звярнуўся да сумленных беларускі…

Зварот да беларускіх вайскоўцаў

Вадзім Кабанчук, №2 спісу Руху Воля, звярнуўся да сумленных беларускіх вайскоўцаў:

«Ніякі пуцін і лукашэнка ня вартыя чалавечага жыцця. Нават атрымаўшы злачынны загад заўсёды ёсць выбар. І толькі вам вырашаць: падпарадкавацца ці не. Злачынны загад можна сабатаваць. Можна дзейнічаць праз “італьянскі страйк”. Нарэшце – можна перайсці на бок Беларускай вызвольнай арміі».


Гаворка не пра лозунгі, а пра адказнасць і рашэнне, якое кожны прымае сам.

Рух Воля ставіць на мэце стварэнне, папаўненне і ўмацаванне Беларускай вызвольнай арміі як інструмента дэакупацыі краіны.

У сваёй праграме мы дэкляруем:

Стварэньне і папаўненьне Беларускай вызвольнай арміі – нацыянальнага ўзброенага супраціву дабраахвотнікаў;

Воля – гэта краіна без чужых войскаў;

Забесьпячэньне і ўзмацненьне абароназдольнасьці дзяржавы.

Менавіта таму мы ідзем на выбары ў Каардынацыйную раду – каб гэта стала не дэклярацыяй, а рэальнай палітыкай.

Беларуская армія не павінна ваяваць за чужыя інтарэсы. Армія Беларусі можа выключна бараніць свой край.

Галасуйма за спіс №4 — Рух Воля.
11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання