Сёння на Еўрарадыё адбудзецца эфір з удзелам прадстаўнікоў Руху Воля – лідар спіса Рух Воля Мікіта З…

Сёння на Еўрарадыё адбудзецца эфір з удзелам прадстаўнікоў Руху Воля – лідар спіса Рух Воля Мікіта Забуга і №6 спіса Генадзь Манько

Гаворка пойдзе пра выбары ў Каардынацыйную раду новага склікання, якой Каардынацыйная рада павінна быць і ці здольная стаць рэальным інструментам.

Аб гэтым асабліва важна казаць цяпер, калі дзейная Рада завяршае сваю кадэнцыю. Бо тое, як яна працуе сёння, добра відаць на канкрэтных прыкладах: у галасаванні па крытычна важных пытаннях бяспекі быў дасягнуты кворум і практычна прынятае рашэнне, але пасля яно было сарвана адміністратыўным умяшаннем – галасы выдалілі з сістэмы.

Гэта не проста інцыдэнт, а паказчык таго, як сёння працуюць механізмы ўнутры Рады.

Таму мы бачым адно з ключавых пытанняў выбараў:
ці будзе новая Каардынацыйная рада іншай – або застанецца такой жа.

Запрашаем на эфір а 13:00 па Менску і Вільне, 12:00 па Варшаве
https://www.youtube.com/live/t47MK-n9i8s?si=v_upVuUJ-G610KpP

Галасуйма за спіс №4 — Рух Воля.
11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання