«Еўрарадыё» паразмаўляла з Севярынам Квяткоўскім – пісьменнікам, кіраўніком Фундацыі Belarus 2020 і чальцом нашага Руху.
«Вымушаны перасяленец з Беларусі не можа паехаць на радзіму, палекаваць сабе зубы, разгавецца на Вялікдзень са сваякамі, залатвіць справы ў ЖЭС і вярнуцца ў Польшчу, бо на радзіме небяспечна. “Палітычнага” беларуса за мяжой немагчыма кудысьці скіраваць, апроч Марса, а гэта дорага.
Затое ў выпадку атакі з тэрыторыі, падкантрольнай Лукашэнку, на беларуса можна паглядзець як на ворага. Каб на беларусаў ужо сёння глядзелі як на саюзніка, трэба рабіць канкрэтныя захады»