Віншуем са Святам Вялікадня, святам Святла, святам Адраджэння.
Вялікдзень сімвалізуе перамогу Дабра над Злом. Дабро – гэта жыццё, а зло – пустэча.
Беларусы як супольнасць праходзяць свой шлях выпрабаванняў, якія з кожным разам робяць нас мацнейшымі.
Рух Воля – гэта сілавое крыло людзей на Беларускім Шляху.
Мы – гэта людзі, які бяруць на сябе адказнасць са зброяй у руках вызваляць, а ў будучыні бараніць, нашу Беларускую Айчыну.
Сёння ўдзельнікі Руху Воля змагаюцца з нашым супольным з украінцамі ворагам. Хтосьці жыве ў краінах Еўразвязу са статусам ветэрану вайны. Хтосьці ніколі не меў дачынення да вайсковай справы, але гатовы дапамагаць на цывільных пазіцыях.
Галоўнае ў нашым разуменні – стварыць аб’яднанне беларусаў, якія гатовыя працаваць на будучыню Вольнай Беларусі.
Мы верым, што творым Дабро, і заклікаем далучацца да супольнасці Руха Воля!