Яўген Валошын у размове са сьпікерам Каардынацыйнай Рады Андрэям Ягоравым згадаў Сергія Грабскага, у…

Яўген Валошын у размове са сьпікерам Каардынацыйнай Рады Андрэям Ягоравым згадаў Сергія Грабскага, уплывовага ўкраінскага вайсковага экспэрта, які ўпэўнены, што адзіны варыянт вызваленьня Беларусі — гэта мілітарнае ўздзеяньне з па-за межаў краіны, бо іначай рэжым ня скінуць.

Менавіта стварэньне прававых умоваў для фармаваньня вызвольнай арміі Беларусі з’яўляецца першаснай мэтай удзелу блёку «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду.

Дзеля гэтага ў адну структуру аб’ядналіся ветэраны Палку Кастуся Каліноўскага, удзельнікі парамілітарнага аб’яднаньня «Паспалітае Рушаньне», патрыятычнага клюбу «Ліцьвіны», руху «Супраціў», кантрыб’ютары BELPOL і BYPOL, а таксама іншыя вайсковыя спэцыялісты.

Час вяртаць Беларусь!