5 ПЫТАНЬНЯЎ І АДКАЗАЎ ПРА БЕЛАРУСКУЮ ВЫЗВОЛЬНУЮ АРМІЮ (БВА) Што ўяўляе сабой БВА?Беларуская вызволь…

5 ПЫТАНЬНЯЎ І АДКАЗАЎ ПРА БЕЛАРУСКУЮ ВЫЗВОЛЬНУЮ АРМІЮ (БВА)

Што ўяўляе сабой БВА?

Беларуская вызвольная армія (БВА) — грамадзка-палітычная арганізацыя, якая мае вайсковы складнік. У склад БВА асобна або калектыўна ўваходзяць прадстаўнікі шырокага кола патрыятычных сілаў: удзельнікі вайсковых і парамілітарных фармаваньняў, грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, якія падзяляюць агульныя мэты і стратэгію БВА.

Ці мае БВА палітычныя мэты?

БВА падтрымлівае кансалідацыю беларускіх дэмакратычных сілаў, прызнае ўнёсак палітычных цэнтраў у барацьбу зь незаконным рэжымам у Беларусі, але з’яўляецца самастойнай арганізацыяй. БВА імкнецца да фармаваньня адзінага беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, які, безумоўна, мае палітычныя мэты, у тым ліку садзейнічаньне прыходу да ўлады дэмакратычных сілаў і ўдзел у фармаваньні органаў улады.

Як забясьпечваецца БВА?

БВА фінансуецца шляхам адкрытага, легальнага прыцягненьня сродкаў і збору сродкаў ад асабовага складу БВА. Таксама БВА арганізоўвае выпуск лічбавых бондаў (токенаў) з мэтаю забеспячэньня вайсковага будаўніцтва і выкананьня баявых і палітычных задачаў.

Якія стасункі ў БВА з вядомымі палітычнымі цэнтрамі беларускага дэмакратычнага руху?

Беларуская вызвольная армія з’яўляецца складнікам агульнага дэмакратычнага руху Беларусі, з павагай і разуменьнем ставіцца да усіх вядомых цэнтраў і асобных гульцоў на палітычнай мапе краіны і замежжа. Больш за тое, БВА імкнецца да плённага супрацоўніцтва, каардынацыі і ўзаемадапамогі паміж беларусамі.

Ці ёсьць вынікі ад дзейнасьці БВА ўжо зараз?

Беларуская вызвольная армія — праект сучаснасьці і будучыні. Аднак, нягледзячы на свой невялікі ўзрост, БВА ўжо атрымала буйную перамогу над раз’яднанасьцю, адсутнасьцю дыялёгу і супрацоўніцтва паміж беларускімі добраахвотніцкімі фармаваньнямі, ваеннымі і парамілітарнымі структурамі беларускага дэмакратычнага руху.

Старонка блёку «Воля» на плятформе «Новая Беларусь»