Сябры,Мы маем важнае паведамленьне, што тычыцца аднаго з нашых кандыдатаў. Па асабістай заяве, зьвяз…

Сябры,

Мы маем важнае паведамленьне, што тычыцца аднаго з нашых кандыдатаў. Па асабістай заяве, зьвязанай са службовымі абставінамі, Ігар Турцэвіч, кандыдат ад блёку «Воля» і дзейны ваяр Палку Кастуся Каліноўскага, быў выключаны са сьпісу кандыдатаў. Гэтае рашэньне было прынятае Выбарчай камісыяй 11 траўня пасьля яго звароту, які быў накіраваны 10 траўня.

Ігар праінфармаваў нас, што ў мінулую пятніцу атрымаў загад ад кіраўніцтва выйсьці са складу кандыдатаў. Ігар лічыць важным працягваць сваю дзейнасьць у складзе Палку. Ён напісаў заяву аб спыненьні ўдзелу ў выбарах.

Ігар выказаў намер працягваць барацьбу і прыносіць карысьць нашаму руху і ўсім дэмакратычным сілам у нашым змаганьні за свабодную Беларусь. Ён застаецца актыўным удзельнікам нашай супольнасьці, нягледзячы на неабходнасьць адысьці ад выбарчай кампаніі.

Такім чынам, наш абноўлены сьпіс кандыдатаў:

6. Аляксандар Клачко
1. Аляксандр Кабанаў
2. Генадзь Манько
3. Сяргей Пятрухін
4. Карына Маліноўская
5. Максім Дзенісевіч
7. Сяргей Кедышка
8. Ірына Савашынская
9. Сяргей Шалыгін
10. Дзмітрый Баранаў
11. Віталій Пацехін
12. Інга Судзілоўская
13. Павел Казлоў
14. Пётр Маркелаў
15. Міхаіл Бандарэнка
16. Максім Капран
17. Сьвятлана Шаціліна
18. Сьвятлана Анцілеўская

Больш інфармацыі пра блёк «Воля»: https://volia-bloc.org/