У гэтую нядзелю, 19 траўня, ў Варшаве адбудзецца Вялікая палітычная канфэрэнцыя, прысьвечаная выбара…

У гэтую нядзелю, 19 траўня, ў Варшаве адбудзецца Вялікая палітычная канфэрэнцыя, прысьвечаная выбарам у Каардынацыйную Раду

Мерапрыемства арганізавана Каардынацыйнай Радай для абмеркаваньня будучыні Беларусі і стратэгіі палітычнага разьвіцьця. У праграме — выступы, дыскусыі і сэсыя пытаньняў з прадстаўнікамі розных палітычных групаў.

Блёк «Воля» на панэльных дыскусыях прадставяць Сяргей Кедышка, Генадзь Манько і Карына Маліноўская.

На канфэрэнцыю па рэгістрацыі могуць трапіць усе ахвотныя. Форма рэгістрацыі: https://forms.gle/HQR9dg9aPBBNxDez6

Запрашаем далучацца нашых прыхільнікаў у Варшаве, каб пазнаёміцца і пашырыць нашую сетку кантактаў!

Для тых, хто ня зможа далучыцца ўжывую, будзе весьціся жывая трансляцыя.

Больш інфармацыі: https://rada.vision/vyalikaya-palitychnaya-kanferencyya-2024-vybary-kaardynacyjnuju-radu