А зараз добрая байка пра Уладзіка і грузінскую рэстарацыю
У мінулым кастрычніку прыехалі да мяне ў госьці экстрэмісты зь Серабраначкі (тады ўжо мешкалі ў Варшаве). Ну й вырашылі мы замовіць у грузінскай рэстарацыі, што ў мяне каля хаты, піццу. Званок ў дзьверы, ну я вырашыў, што гэта піцца, пайшоў такі важны з бутэлькай бровара ў руках адчыняць. Адычняю, а там памежнік у форме – прыйшоў правяраць, ці на самой справе я тут мешкаю (ё такая працэдура, калі падаесься на міжнародную ахову). Ну і ўявіце, якія ў мяне тады асацыяцыі ўзньклі, улічваючы, што ў апошні раз да мяне так ускоквалі яшчэ ў Менску ў балклавах, бронекамізэльках і з пісталетамі
Піццу прынеслі толькі праз паўгадзіны, і па-расейску пажадалі прыемнага апетыту Дзякуй, блін