Зараз ў мяне ўпісваецца сябра з дзяўчынай, таму пакуль фізычна няма месца, каб пісаць палотны, ды й на самой справе дагэтуль не здолеў канчаткова прадумаць сюжэты, якія круцяцца ў галаве.
Але ж ёсць і добрыя навіны – у чэрвені, хутчэй за ўсё, мы з калегамі па нашым праекце Herzland.schaft будзем ладзіць выставу на пару тыдняў у Гдыні. Як я казаў раней, з грантамі на праект мы праляцелі, таму звыкла будзе ўсё за нашыя кроўныя, так што, калі хочаце падтрымаць нашу творчасьць, то купляйце палотны
А яшчэ за апошнія паўтары месяцы я страціў 10 кілаграмаў весу, да маёй нормы засталося развітацца толькі з 5 кг