Ну і дзьве фотачкі асобна.https://t.me/ula_bo/22Тут я ўжо расказваў пра выставу “Осень пахана”, з як…

Ну і дзьве фотачкі асобна.

https://t.me/ula_bo/22
Тут я ўжо расказваў пра выставу “Осень пахана”, з якой, можна сказаць, пачалася мая мастацкая кар’ера. Тады яе сарвалі маскоўскія паліцыянты і заварылі дзверы ў галерэі.

Дык вось ужо ў Магілёве я замуціў пэрформанс. Я зрабіў меньшую копію той самай дзьверы галерэі DorDor і вырашыў распяць яе, каб яна, як Езус Хрыстус, адкупіла грахі вольных мастакоў перад рэпрэсіўнай дзяржавай, але…

Восеньню 2020-га ў Сані на студыі быў ператрус. “Распяцце” заставалася там. Ну і курваміліцыянты вырашылі, што гэта нейкі доказ па крымінальнай справе Хаця Саня сцвярджае, што яны самі не ведалі, навошта яна ім) Хацелі забраць з сабою, але распятая дзвер не змясцілася ў легкавушку, таму яны для гэтай справы спецыяльна выклікалі аўтазак(!) і звезлі мой арт-аб’ект на ім.

Вось такая дзіўная гісторыя дзвярэй галерэі DorDor