Ёсць у мяне такая праблема, што вельмі часта ў галаве цыклюецца нейкая песня, калі спрацоўвае нейкі трыґер.
Вось вырашыць Уладзік замовіць кебаб і потым цэлы дзень у галаве “Лишь шаурма на углях…”.
А вось ўчора размаўлялі з адным цудоўным чалавекам пра гісторыю, ў прыватнасьці пра Хмяльніцкага, паходжаньне назвы Украіны і г.д., і тут мне ў галаву залятае песьня польская народная пра Украіну, якую часта можна пачуць раніцай па радыё, калі мы з базы раз’язджаемся па сваіх працоўных дзялянках… І вось…
Hej, hej, hej sokoły
Omijajcie góry, lasy, doły
Dzwoń, dzwoń, dzwoń dzwoneczku
Mój stepowy skowroneczku
А як пачалася вашая раніца?) І што з гэтым рабіць? Ратуйце