Быў сёння ў Музэі памяці Сібіры. Вельмі добры сучасны музэй, з выдатным мастацкім складнікам. Экспазыцыя, візуальныя ды гукавыя эфекты поўнасьцю зацягваюць ў атмасфэру, што прабівае на эмоцыі, што нават ком да горла падыходзіць.
Вельмі раю схадзіць тым хто жыве/бывае ў Беластоку. Квіток разам з аўдэегідам каштуе 35 злотых. Можна слухаць таксама на беларускай, расейскай, ўкраінскай і іншых мовах (толькі трэба на касе папрасіць, каб паставілі вам патрэбны).
Адназначна балючае і ўраджваючае мейсца. Дагэтуль адыходжу.
Дарэчы мае продкі па бацькоўскай лініі таксама былі сасланыя ў Сібір, бо былі з шляхты. Толькі праз пакаленне вярнуліся на Беларусь.