Чамусьці многім здаецца, што сыдуць старыя дыктатары, адбудуцца дэмакратычныя выбары і будзе шчасьце…
Але большасьць забылася на тое, што фенамен аўтакратый у Беларусі й Расеі ў тым, што там будучыя дыктатары прыйшлі да ўлады электаральным шляхам, пасля чаго з маўклівай згоды народу замацоўвалі сваю ўладу на шыі людзей.
Праект Herzland.schaft – гэта мастацкае асэнсаванье мэханізмаў стварэньня, умацаваньня і ўстойлівасьці дыктатур. Гэта позірк на народ, не як на ахвяру тыранаў, а як на іх непасрэдных стваральнікаў.
Вітаем вас ва ўрачыстасьці абсурду! Абсурду створанага табою, створанага мною, створанага намі…
4 жніўня: 15.00-20.00
5 жніўня: 12.00-17.00
Варшава. Centrum Wielokulturowy.
Jagiellońska 54.
Буду вельмі ўдзячны за распаўсюд інфармацыі аб падзеі