28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці “Калектываў салідарнасці” — сеткі актывіста:к з Украіны,…

Уладзік Бохан #Беларусы ў Польшчы

28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці “Калектываў салідарнасці — сеткі актывіста:к з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў у войску і людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання.

Да свайго дня нараджэння яны заклікалі супольнасць арганізаваць невялікія святочныя імпрэзы або сабраць ахвяраванні.

АЧК-Беларусь далучаецца да гэтага закліку і прапануе набыць гістарычную пячатку ўзору 1919 года. Яна належала камандзіру паўстанцкіх войскаў Махно Крымскага напрамку — Усеваладу Паўлоўскаму. Дызайн пячаткі ўзяты з аднаго з музеяў у Кіеве, прысвечаных Украінскай рэвалюцыі 1917–1921 гадоў.

Са снежня 2025 года Гуляйполе — радзіма і адзін з галоўных цэнтраў арганізацыі руху Нестара Махно — знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Яго музей быў знішчаны, але экспанаты паспелі эвакуяваць яшчэ ў 2024 годзе.

Мы лічым важным захоўваць гісторыю нашага руху — хаця б у памяці, але таксама і ў матэрыяльных рэчах. Гэтая пячатка — добрае сведчанне таго, што гісторыя паўтараецца, і народ Украіны зноў вымушаны адстойваць сваю свабоду.

Пячатка пастаўляецца ў драўлянай скрыначцы разам з чарнілам і стане выдатным сувенірам.

Кошт: 50 еўра (плюс дастаўка).
Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны “Калектывам салідарнасці”
Заказавайце праз @abc_belarus_2020 да 5 ліпеня.