На фото арт-объект “Безвременье” с фрагментами писем Дениса.А это стихи, которые Денис пишет в заклю…

На фото арт-объект “Безвременье” с фрагментами писем Дениса.

А это стихи, которые Денис пишет в заключении:

Я крылы вырошчваю ў неба ўзляцець
І фарбы сусвету захоўваю ў памяці.
Мае любыя, без вас – спусташэнне і смерць,
а з вамі – яднанне ў касмічным арнаменце.

Вы мне прапануеце ў неба ўзляцець,
ці я застануся бяскрылым і сумным?
Без Вас – Сонца шлях мой асвеціць ледзь-ледзь,
Каб мне дажываць між рэаліяў тлумных.

Я крылы распростваю ў неба ўзляцець,
мае ланцугі ападаюць пры ўзлёце.
Я вольная птушка, не прывід і не цень,
Шчаслівая з вамі, ці ў новай самоце.
О, не пакідайце мяне ў гэтым балоце.

***

Божа, зрабі ўраз незабыўным!
Каб мяне пакахала і сам мной засталася.
Моцны характар дай – быць незабіўным,
каб з перашкодамі, горам змагацца.

Божа, дай волі да мэты імкнуцца
і дасягнуць, перамогу здабыць.
Хочацца бачыць і вочы і вусны
сябра майго, каб зноў марамі ж
ыць…

#творчество