Звыклыя вобразы на маіх палотнах – гэта чыноўнікі, бюджэтнікі, палітыкі, міліцыянты, вайскоўцы, ды ў…

Звыклыя вобразы на маіх палотнах – гэта чыноўнікі, бюджэтнікі, палітыкі, міліцыянты, вайскоўцы, ды ўсё, што датычыцца нашага соцыуму і грамадства. Таму праца з коцікам для маёй творчасці ёсць нешта адзінкавае.

Гэтая праца “Воля там, дзе ты” (палатно, алей, 50х50см) была напісана да акцыі салідарнасці с палітзняволеным праваабаронцай Валянцінам Стэфановічам, малюнкі якога з выявамі прыгодаў коціка, цэнзары не выпускалі з-за кратаў.

14 ліпеня будзе роўна год як Валянцін утрымліваецца ў няволі. Таму я вырашыў выставіць гэтую працу на аўкцыён, 80% працэнтаў сродкаў ад якога будуць перададзены Праваабарончаму цэнтру “Вясна” @viasna96

Першапачатковая стаўка 100€, адзін крок не меней за 10€.

Стаўкі можаце рабіць ў каментарах да запісу, ці, калі не хочаце афішаваць сябе, то мне ў прыватныя паведамленні ў Тэлеграме @uladzik_bokhan , або ў інстаграм ula_bo_93 .

Закрыццё аўкцыёну 14 ліпеня а 00.00 гадзін.

Волю ўсім палітвязням!

#творчество