Эдуард Пальчыс дзеліць былых палітвязняў на «нармальных» і іншых. Каго ён рэкамендуе сваім чытачам і чаму яму за гэта не сорамна? Ён прайгнараваў мае запрашэнне абмеркаваць ягоную заяву, але гэта не замінае нам разабраць Telegram-каналы «Беларуская агентура» і Бражэнне Вінаграда, выказванні Міколы Дзядка, а таксама гісторыю з так званым «нізкім статусам» у беларускіх калоніях.
Галоўнае пытанне: чаму адных былых палітвязняў публічна прыніжаюць за іх погляды, а да выказванняў і ўчынкаў іншых, вядомых людзей, ставяцца значна больш паблажліва? Хто і па якіх крытэрыях вызначае, што ў нашым дэмакратычным асяроддзі лічыцца нармальным, а што — не?
Ну, і пару думак пра сход палізняволеных у Варшаве 6 снежня, аб яго арганізатарах.