Такія загалоўкі паявіліся ў СМІ у сувязі з чарговым “апытаньнем” цэнтра новых ідэй”.
Аўтары апытаньня сьцьвярджаюць, што апытаньне правялі сярод 1003 чалавек. Разам з гэтым адказваць захацеў кожны 14.
Тут у мяне пытаньне да аўтараў.
Гэта кожны 14 з 1003 апытаных? У такім выпадку гэта азначае 71 чалавек.
Ці кожны 14 з тых да каго ўдалося дазваніцца і сапраўды было апытана 1003 чалавекі. У гэтым выпадку трэба было абзваніць аж 14 000 (!!!) грамадзянаў у Беларусі. Вы сабе такое ўяўляеце? Якая ж павінна была быць карпарацыя, каб абзваніць 14 тыс. Якія грошы і людскі рэсурс, нават каб паразмаўляць з 1000 чалавек, якія павінны адказаць на дзесятак пытаньняў, назваць свой узрост, прафесію і г.д.
Далей аўтары тлумачаць:
“Сярод апытаных 87% задаволены сітуацыяй у краіне. Пры ўзроўні ўдзелу ў 7% задаволенасць сярод усяго насельніцтва апусцілася б ніжэй за 50%, калі б сярод тых, хто не ўдзельнічаў у апытанні, узровень задаволенасці быў прыкладна на 40 працэнтных пунктаў ніжэйшы”.
Я нічога з гэтага не зразумеў. Пры ўдзелу 7%, адсотак незадаволенасьці апусьціўся б да 50%??? То бок, калі б удзельнічала 100% з апытаных, то задаволенасьць была б 50%?
Я канешне не сацыелаг. Але такая колькасьць не вельмі ясных уводных не можа быць падставай для такіх голасных сьцьвярджэньняў і зхяўляецца псеўда інфармацыяй. Я ўжо нават і не кажу пра атмасферу тэрору.
Тым ня менш, “СМІ” адразу падхвацілі матыў: Сэнсацыя 87% Беларусаў задаволены сітуацыяй, 70% любяць расею.
Пачалася гістэрыка:
“Якія ж гэтыя беларусы паскуднікі, давіць іх. Няхай гарыць-гарам і ўся Беларусь”.
Не разумею, навошта такія апытаньні і тым больш такая медыяльная палітыка.
Калі не ведаеш дакладна, калі не маеш аб’ектыўных дадзеных, навошта пісаць пра 87%? Гэта ж тады хлусьня.
Падобны падыход з’яўляецца не толькі мэтанвуіраввнай дэзінфармацыяй і маніпуляцыяй, якая вельмі выгадна Расеі, але і наносіць велізарную шкоду беларускай справе.
Якая ўсяго гэтага мэта?