Новыя дэталі пра 70% беларусаў, якія станоўча ставяцца да Расеі, і праблемы з апытаннем

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Новыя дэталі пра 70%, якія любяць Расею

Як аказалася, са слоў А.Раднянкова, “апытанку” праводзіў еўрапейскі падрадчык, якога замовіў КАС, нямецкі Фонд Імя Конрада Адэнаўэра.

Цытата: “Цэнтр новых ідэй нікому не званіў, нас папрасілі прааналізаваць вынікі і напісаць запіску”. Што гэта за падрадчык, і як ен праводзіў апытанку невядома. Таксама не вядома, на якіх дадзеных грунтаваліся вынікі. Выглядае на тое, што на 7% ад 1003 кантакцераў.

Затое вядомы вынік – маштабная дэзінфармацыя і дыскрэдытацыя беларусаў у вачах суседзяў, як цалкам адданых Расеі.

Пры гэтым, адказнасьць за распаўсюджваньне неправераных, вельмі сумнеўных дадзеных цалкам ляжыць на ЦНІ і на тых, СМІ, якія гэтую дэзу, карысную Расеі, для працэсу ізаляцыі Беларусі распаўсюджваюць.

Асноўным матывам, якія прасоўваецца ў дэмакратычных СМІ, як мы бачым з’яўляецца тэзіс, што 87% прымаюць існуючы парадак у Беларусі, а 70% станоўча ставяцца да Расеі.

Я ўпэўнены, што “еўрапейскія палітыкі” будуць фарміраваць падыходы да Беларусі менавіта на гэтых лічбах (!!!) 70+87%.
Што гэта азначае: ізаляцыя, візавыя ды іншыя абмежаваньні, варожае стаўленьне.

Я лічу такія дзеяньні мэтанакіраванай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй супраць беларусаў. На жаль, дэмсмі і частка апазіцыйнай супольнасьці сталі элементам гэтага працэсу, бо апублікавалі гэтую “інфармацыю” у адпаведнай форме і пакуль нічогатне робяць, каб нейтралізаваць яе эфекты.