Францішак Вячорка пра спробы арганізаваць перамовы з Мінскам перад нападам на Украіну

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Гляджу, што офіс вельмі заварушыўся ад словаў Сяргея Ціханоўскага. І нават Францішак Вячорка (забаніўшы мяне ў FB) нешта выдаў
пасля перапісу сустрэч ад Дзяніса Кучынскага.

Артыкул Францішака тут:

https://nashaniva.com/408792

Мне падаецца ці сапраўды спадары піяршчык і турагент не разумеюць, што такое «выхад з крызісу» і «круглы стол»?

«Круглы стол — гэта роўнапраўнае абмеркаванне пытанняў удзельнікамі, якія маюць аднолькавыя галасы».

Ключавое тут — «раўнапраўны». Я не ведаю, у якім сусвеце Франак лічыў сябе роўным у размове са спадаром канцлерам Курцам. Калі ты да кагосьці прыходзіш з запытам і просьбай, ты ўжо чалавек яму ня роўны. Гэта па-першае.

Па-другое, Франак сам жа і піша галоўнае:

«

Швейцарыя адказвае, што для яе ўдзелу ў якасці суарганізатара неабходная прысутнасць усіх палітычных бакоў

. Гэта становіцца галоўнай праблемай: мы гатовыя да перамоў, міжнародныя пасярэднікі гатовыя дапамагаць, але ад рэжыму згоды няма».

Дзякуй Богу, ёсць разумная краіна Швейцарыя, якая не робіць выгляду імітацыі дзейнасці. Дыялог / перамовы / круглы стол — гэта двухбаковая з’ява. І яна немагчыма, калі толькі ты адзін гатовы да сустрэчы, а другі бок закрыўся дома і п’е віскі ля каміна. З такім жа поспехам можна казаць і пра тое, якія былі спробы круглага стала і дыялогу ў Беларусі з пратэстоўцамі. Але але.

Чаму ў беларусаў так шмат увагі надаецца гераізацыі няўдач? І так мала разбору памылак?

Чаму, як вы лічыце, усе так баяцца казаць і прызнаваць памылкі, але так шмат гавораць пра тое, што «іншага шляху было няма, мы рабілі ўсё што маглі», але гэтую ацэнку заўсёды робіць зацікаўлены бок?

Было б цікава пачуць больш пра тыя сустрэчы і наогул сітуацыю падчас затухання пратэстаў у Беларусі, пра магчымасці і аналіз тых падзей ад тых, хто працаваў тады ў офісе, але ж толькі калі скончыцца іх тэрмін NDA.

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Мінск спачатку падаваў сігналы зацікаўленасці, але за тры месяцы да нападу на Украіну Масква выступіла супраць, і Макей назваў ініцыятыву «бессэнсоўнай»