Мне пофігу што ён мяне пясочыць – гэта не мае дачынення да справы. Гэта не адмаўляе таго, што ён зрабіў тады. Я не перапісваю ў галаве гісторыю толькі таму, што сёння ён мяне, ці кагосці іншага не любіць. І Дзерман і Шпакоўскі тут ні пры чым. Рэжым яшчэ да 2020 году забраў у яго ўсё што мог, і з яго настойліва рабілі “гарадскога дурня”. Пры гэтым гараджане калі на вуліцы сустракалі савалі яму ў руку грошы на жыццё – бо ўсё астатняе забіралі штрафамі і судамі. Патаемна яго падтрымлівалі і тыя, каго можна назваць і ўплывовымі людзмі “з таго боку барыкадаў”. Таму што ён займаўся тым, што рэальна цікавіла берасцейцаў і тым, што ўплывала на іх жыццё тут і зараз. І гэта не толькі акумулятарны завод.
Дарэчы, ён цябе ў стрыме прапясочыў. Маўляў, думаў, што Кулей нармальны, а аказалася, такі ж прадажны офісу як усе астатнія. Я рэальна не ўнікаў у ягонае бія, знайшоў інтэрвію і яго працытаваў — амаль без асабістага каментара. Ня трэба мяне тут вучыць маралі.…