Такое пытаньне ўзьнікае, як рэакцыя на меркаваньне паважанага Юрыя Дракахруста, адносна канфлікту паміж С.Ціханоўскім і Офісам СЦ.
Адказ, мне падаецца, просты, па-сутнасьці нічога. Цяжар негатыўных працэсаў у апазіцыі: агульная некампэтэнцыя, фейкавае лідэрства, стратэгічныя правалы, зьлівы, інфільтрацыі, падставы і г.д., настолькі вялікі, што пераважае ўвесь той пазітыўны капітал, які ўзьнік пасьля 2020 году і на якім стваралася сучасная апазіцыйная інфраструктура.
Уладу браць апазіцыя, якая ўгрупавалася вакол Ціханоўскай не зьбіраецца, кіраваць краінай не зьбіраецца, вяртацца ў Беларусь не зьбіраецца.
Усе чым занятыя асобныя актывісты ад апазіцыі 2020 зараз – пошук грашэй і магчымасьцяў адкрыць бізнэс, каб зарабляць: бары, фірмы па кансультацыях, салоны і г.д.
І гэта зразумела: 6 год палітычнай “барацьбы” прайшло з негатыўным вынікам, як для Беларусі, так і для дэмакратыі як такой.
Абсалютная большасьць эміграцыі зразумела, што трэба ўладкоўвацца, а не марнаваць жыцьце. Шмат каму прыходзіцца цяжка працаваць, каб утрымацца – без надзеі на лепшы стан рэчаў, разьвіцьця і стабільнасьці. Проста каб праіснаваць. У складаныя сітуацыі трпряюць нават вядомыя палітычныя актывісты і былыя палітвязьні.
Ціханоўская, акрамя сваіх рытуальных візітаў па канфэрэнцыях, і сваіх трафарэтных фразаў (не забывайце пра Беларусь, дапамажыце) – нічога прапанаваць ня можа.
Беларусь жа ня толькі не забылі, а паклалі на адную вагу з Расеяй.
Сама ж Сьвятлана, не мела лідэрскага патэнцыялу, і так і не стала лідэрам, які прынамсі трымаў бы і задаваў бы нейкую маральную палітычную планку для беларусаў. Але яна сталася вельмі выгаднай фігурай для розных маніпуляцый і палітычных гульняў.
І да лепшага сітуацыя ўжо не зьменіцца.
Агульна ж аказалася так, што частка людзей ад апазіцыі па палітычна-маральных якасьцях, на жаль не адрозьніваецца ад людзей сістэмы. Як і там, да грамадства быў аднолькавы падыход: замоўчваць праблемы, злоўжываньні, скандалы.
А каб імідж не сапсаваць, і некаторыя медыі гэтым займаліся, ствараючы ілюзію прыгажосьці, (ніякай крытыкі) замест таго каб выконваць функцыю кантроля і ўтрыманьня палітычнага стандарта.
Але адное добра, што магчыма беларускае грамадства разьвіталася з ілюзіямі: “хто заўгодна толькі не ён”, з медыйнымі бурбалкамі”, ружовымі сярдэчкамі”, “німфамі”, “добрымі менэджарамі ад сістэмы”.
Разчараваньне – магчыма. Але важна разумець тое, што палітыка патрабуе калектыўнага адказнага падыходу, кантролю, сталага глыбокага прасьветліваньня. Апазіцыя не сынонім: лепшыя, эфектыўныя, дэмакратычныя. Тыя праблемы, якія зараз сутрасаюць старыя і новыя дэмакратыі вельмі добра гэта паказваюць (Польшча, ЗША, Нямеччына). Грамадства, СМІ, актывісты павінны быць пільнымі, інакш любы добры праект скончыцца правалам.
Што тычыцца Беларусі, то будзе рэалізоўвацца самы складаны і непрыемнага сцэнару (апроч зацягваньня ў Расеі). Лукашэнка пракіруе яшчэ як мінімум да 35 году. (Асабліва калі зараз праціснуць мірны дагавор), а пасьля адбудзецца ўнутрыная сістэмна-кланавая перадача ўлады.
Калі апазіцыя 2020 і датрывае да 2035 году (то ў вельмі непрываблівым стане) і не зможа ўплываць на сітуацыю, траціць падрымку ня толькі сярод беларусаў, але і заходніх структур.
Я ўвесь час кажу пра трэцьцюю хвалю беларускай апазіцыі, якая можа сфарміравацца часткова за мяжой, але ў значнай ступені ў Беларусі. І толькі зь ею можна зьвязваць надзею на перамены.