Антон Матолька зноў у баі!!!
З намі разам гатоў змагацца далей!
2 красавіка 2026 года заснавальнік і зліўшчык «Беларускага Гаюна» Антон Матолька зарэгістраваў у Польшчы прадпрымальніцкую дзейнасць.
Асноўны від дзейнасці — бізнес-кансалтынг. Чел кансультуе як весці і кіраваць бізнесам.
Пасля ўзлому бота «Беларускага Гаюна» – ягонага папярэдняга бізнеса – ў Беларусі адбыліся масавыя рэпрэсіі. І пацярпела багата людзей. А Матолька праз гадзішку зноўку адкрывае бізнес. Ужо кансалтынгавы.
Сябры, а хто будзе заказваць у гэтага чалавека кансультацыі?
Можа, Офіс Святланы Ціханоўскай? Можа, структуры, звязаныя з Франкам Вячоркам?
Бізнесоўцы звяртаюць ўвагу на тое, што кансалтынгавыя паслугі тэарэтычна могуць выкарыстоўвацца для вываду грошай праз фіктыўныя кантракты. Напрыклад, нейкая арганізацыя заказвае распрацоўку стратэгіі, плаціць за яе грошы, а праверыць рэальны кошт і вынік такой працы бывае няпроста.
Мне вельмі цікава, ці будуць у Матолькі кантракты з Офісам Ціханоўскай альбо звязанымі з ім арганізацыямі. І калі будуць, ці зможам мы даведацца, за што канкрэтна яму плацяць?
І яшчэ адно пытанне асабіста да Антона Матолькі: “Антон, калі ваш бізнес пачне прыносіць прыбытак, ці збіраецеся вы накіраваць хаця б частку гэтых грошай на дапамогу людзям, якія апынуліся ў турмах пасля ўцечкі даных «Беларускага Гаюна»?
А можа я дарма вас бэшчу, а вы насамрэч дапамагаеце сем’ям якія разбурылі грашыма. І бізнэс адкрылі каб загладзіць сваю такую дарагую памылку. Можа, з даходаў ад кніжкі Рагаткі нешта сем’ям пералічваеце? А я тут вас крытыкую… Колькім сем’я вы ўжо дапамаглі, Антон?
Карацей, не вельмі мне падабаецца такая карціна: адны людзі за супрацоўніцтва з «Гаюном» атрымалі турэмныя тэрміны, а яго заснавальнік і зліўшчык цяпер пачынае новую прадпрымальніцкую дзейнасць.
Лічу, што грамадства мае права ведаць, хто будзе фінансаваць гэтую дзейнасць і што зроблена для дапамогі пацярпелым ад Матолька.
Чалавек зарэгіў новы бізнес. Але грамадства дагэтуль не бачыла публічнай справаздачы пра бізнес “Беларускі Гаюн” і пра тое, што Матолька-Рагатка зрабіў для людзей, якія пацярпелі пасля ўцечкі даных „Беларускага Гаюна“
ПЗ На 20 кастрычніка 2026 года «Вясне» было вядома пра мінімум 235 асуджаных па справе “Беларускага Гаюна”