Сяргей Ціханоўскі заявіў, што на закрытым судовым працэсе па справе, у якой разам з ім судзілі Дзмітрыя Папова, публікацыя «Нашай Нівы» фігуравала як доказ абвінавачання.
У публікацыі Папова называлі мадэратарам сацсетак « Страны для жизни ». Ціханоўскі сцвярджае, што гэтая інфармацыя была ілжывай. Дзмітрыю Папову прысудзілі 16 гадоў пазбаўлення волі.
Адкуль «Наша Ніва» атрымала інфармацыю пра тое, што Папоў быў мадэратарам соцсетак “Страны для жизни?”
Ведаючы рэпутацыю НН, як распаўсюдніка фейкаў і пераследу крытыкаў дэмсілаў і Ціханоўскай, гатовы цалкам пагадзіцца са словамі Ціханоўскага, што гэта быў мэтанакіраваны інфармацыйны ўкід сілавікоў. Але бракуе доказаў.
Добрая нагода папрацаваць незалежным СМІ і высвятліць сітуацыю. А можа Ціханоўскі хлусіць? Можа. Але Ціханоўскі менавіта той чалавек, які дакладна ведае, кім быў у яго камандзе Дзмітрый Папоў…
Думаю, трэба знайсці адказы на пытанні і разабраць сітуацыю да канца. Ці ведала рэдакцыя Нашай Нівы, адкуль паходзіла гэтая інфармацыя? Ці мела рэдакцыя НН непасрэдны кантакт з першакрыніцай? Ці магла «Наша Ніва» свядома або несвядома ўдзельнічаць у распаўсюджванні інфармацыі, якую пазней выкарысталі ў крымінальнай справе? Што скажа адвакат па справе?
На сёння ў мяне няма доказаў змовы або свядомага супрацоўніцтва рэдакцыі з сілавікамі, таму я гэтага не сцвярджаю. Але пакуль не ўстаноўлены першакрыніца, спосаб праверкі інфармацыі і шлях яе трапляння ў матэрыялы справы, версіяй пра мэтанакіраваны ўкід не трэба грэбаваць.
Сергей Тихановский Наша Ніва Страна Для Жизни