Заўтра у эфіры хачу асобна пагаварыць пра дапамогу былым палітвязням. Ё нагода.8 жніўня, акурат ў пе…

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Заўтра у эфіры хачу асобна пагаварыць пра дапамогу былым палітвязням. Ё нагода.
8 жніўня, акурат ў першы дзнь КНБ-2026, на юцюб-канале «Женщины трудного поведения» выходзіць вялікая размова з праваабаронцай, лідаркай ініцыятывы «Вольныя» Veronika Stankevich, дзе гучыць, што ««помощи оказывается очень много», «никто не получает такого объёма помощи», i 9 жніўня яна паўтарае гэтыя рэчы на КНБ 2026 – “мы построили огромную систему помощи», «она работает», «мы практически создали собственную социальную систему”
https://www.youtube.com/watch?v=9bX3zVxSPzo
https://www.youtube.com/live/kq1at4unsyc…
Учора Павел Виноградов напісаў вялікі пост пра тое, колькі дапамогі атрымаў ён: грошы, жыллё, лячэнне, стаматалогія, навучанне, адзенне, псіхатэрапія і г.д. І робіць выснову: гэта «базавы мінімум», а калі камусьці нешта з гэтага не дасталося — значыць, чалавек не звяртаўся альбо адбылося нешта надзвычайнае.
https://www.facebook.com/pavel.vinogradov.12/posts/pfbid0g8t5YTnWzws76JbuH5rRDKxePqn7rs1VHrtCyBYavdDgD3Z5onFJf62BttaVo4N2l
Я рады, што Паўлу дапамаглі. І я не сумняваюся ў яго асабістай гісторыі. А таксамаз не сумняваюся ў гісторыях дапамогі былых палітзняволеных, на якіх ён спасылаецца ў сваім пасце.
Але адна, две, тры – сто паспяховых гісторый не адказвае на пытанне, як працуе ўся сістэма дзеля тысячаў чалавек.
Таму я б не спяшаўся называць пералічанае Паўлам «базавым мінімумам для ўсіх.
Бо былыя палітвязні здараюцца рознымі і цалкам не медыйнымі, якія кажуць пра 300 еўра дапамогі, ёсць і тыя, хто сцвярджае, што не атрымаў нічога.
Наўпрост тут мой уласны кейс. Узгадненне канторай Лявончыка стаматалогіі. Потым Бай-хэлп выкідваюць з МГФ. З мухлярамі больш не працуюць. Я звяртаюся ў Лекавіт. Лекавіт мне адмаўляе, з той прычыны, што яны “абслугоўваюць” кліентаў, якія вызвалілісч ў 2023 годзе і я (вызваліўся 17.12. 2022) пад іх кампанію не падпадаю.
Так, што згодны – гэта “чудовищно” калі ты сваечасова звярнуўся, табе ўзгаднілі, а потым аказалася, што ты звязаўся з мухлярамі з БайХэлпа, каторых выкінулі з сумленнага фонду.
Калі нават у медыйных людзей досвед настолькі розны, то што адбываецца з тымі былымі палітвязнямі, якіх ніхто не ведае і якія не могуць напісаць пост на вялікую аўдыторыю? Гэта ж таксама “чудовищно”, былы палітзняволены звярьтаецца і атрымоўвае адмову.
Дарэчы, Вераніка Станкевіч пагадзілася прыйсці да мяне на інтэрв’ю прыкладна праз месяц-паўтара. І гэта, на мой погляд, вельмі добра.
Там ужо паспрабуем без фэйсбучных срача разабрацца прадметна: колькі людзей атрымалі дапамогу, у якім аб’ёме, як наогул працуе гэтая сістэма, якія ў ёй ёсць праблемы.
Хто жадае выказацца на эфіры з гэтай нагоды. Пішыце ў лічку.