Шукаем дноЦі навіны гендарнага радыё за сёння. Птушачкі спяваюць пасля допісу ў фэйсбуку Свярдлова, …

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Шукаем дно

Ці навіны гендарнага радыё за сёння.

Птушачкі спяваюць пасля допісу ў фэйсбуку Свярдлова, што яго звольнілі (?). Так, ён апошні прапагандон зараз, але хаця б сапраўдны журналіст, ён умее гаварыць і пісаць тэксты. Паша ўсё адно аматар русні, але выдатна валодае чыстай беларускай мовай і ніколі, наколькі мне вядома, не працаваў на прапаганду Лукашэнкі ці тым больш Пуціна.

А вось наша новая важная птушачка-невялічка Жэнечка КазаревЪ працаваў цэлых пяць гадоў на Расію па дыскрэдытацыі беларускай апазіцыі. І што ж здарылася сёння? Сёння Еўрарадыё, якое ігнаравала навіну пра ўключэнне спадара К. у спіс украінскага «Міратворца», успомніла раптам пра гэту «нязначную» навіну і напісала, што ўключаны Жэня туды быў выпадкова. Выпадкова пяць гадоў «зваліўся на пяро» і страчыў пра «паехаўшых ад змагарства» і «роднага бацьку»? Гэта памылка?

Цікавы факт, што Радзівон Батулін з пазыўным «Гена», які ваюе ўжо шмат гадоў за Украіну, які рэальна туды быў уключаны праз памылку за хрэн зразумей што, рызыкуючы кожны дзень сваім жыццём у той самай чортавай Украіне, усё яшчэ знаходзіцца ў спісе «Міратворца». Цікавая не карумпаваная краіна, якой канешне ёсць месца ў ЕС.

Але характэрна вось яшчэ што. Апроч выдалення з «Міратворца», у гугле была выдалена выдача па запыце «спутник казарцев». Але выдалена толькі ў ЕС, мае пупсікі. У вашай прыслужніцы Ксюшанькі ўся выдача захавана as is.

Не здзіўлюся, калі гэта прапагандонскае СМІ прымудрыцца дапрасіцца ў Сіманьян выдаліць усе артыкулы, падпісаныя Яўгенам. Ужо нічому, напэўна, не здзіўлюся, раз яны так чысцяць нават выдачу свайго рускамірнага супрацоўніка, які не здольны без «тыпу» і іншых слоў-паразітаў, заіканняў і бэкання-мэкання хоць адзін эфір правесці. Вось такая ў нас сучасная журналістыка, малята. Ах не, гэта не проста журналіст. Гэта галоўны рэдактар вялікага, некалі шаноўнага СМІ.
Зараз вось і вы разумееце на што ідуць гранты і час працы работнікаў Еўрарадыё: на выдаленне артыкулаў, напісанне скаргаў і дыскрэдытацыю ўсіх, хто перайшоў ім дарогу. Наша так званая (менавіта з такой фармулёўкай, бо ёсць і нармальныя людзі, не з «тусовачкі») апазіцыя надта любіць страчыць скаргі і ладзіць чысткі непажаданых. Як гаворыцца, «спісвай, але толькі не адзін у адзін».

І тут жа ўспамінаецца нятленная класіка: «Калі нацысты прыйшлі за сацыялістамі, я маўчаў. Я не быў сацыялістам.
Калі яны прыйшлі за сябрамі прафсаюза, я не пратэставаў. Я не быў сябрам прафсаюза.
Калі яны прыйшлі за яўрэямі, я не абурыўся. Я не быў яўрэем.
Калі яны прыйшлі за мной, ужо не засталося нікога, хто б выступіў супраць».

Цікава, што адбываецца сёння на «Еўрарадыё». Гэта маштабныя «прычэсванні» рэдакцыі перад аўдытам? Можа хто ведае? Пішыце мне пра кожныя вашы перыпетыі ў прыват ці праз форму зваротнай сувязі канала.

Ну і яшчэ раз: дзе ж гэтае дно, ад якога магчыма адштурхнуцца, сябры?

Еўрарадыё | Еврорадио

Галоўны рэдактар @euroradio Яўген Казарцаў быў уключаны ў базу ўкраінскага цэнтра “Міратворац” памылкова. Цяпер гэтая памылка выпраўленая, а старонка, якая змяшчала звесткі пра яго, выдаленая. Вы можаце праверыць гэта самі, вось спасылка.

Апошнім часам нядобразычліўцы…