Вось-восьКалі прыходзіць адчай і дамінуе бясьсілле, вычэрпаныя ўсе магчымыя рэсурсы, а ўвагу прыхіль…

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Вось-вось

Калі прыходзіць адчай і дамінуе бясьсілле, вычэрпаныя ўсе магчымыя рэсурсы, а ўвагу прыхільнікаў няма чым прыцягнуць, наступае перыяд для выкарыстаньня “цудадзейных сродкаў”. Time for вось-вось.

“Палітыкі” і “аналітыкі” пачынаюць варажыць, фактычна раскладаць карты “таро” ў прамых эфірах і на ТГ- каналах, пераўтвараючыся ў херамантаў, некрамантаў, астролагаў. У сваіх варажбах на кафейнай гушчы, яны ўжо бачаць “руку лесу”, гнеў божы які вось-вось падзе на Лукашэнку.

Вось-вось ён памрэ, вось-вось адбудзецца пераварот, вось-вось Пуцін яго заменіць, вось-вось дроны Зяленскага прылятуць.

З 1996 году рэгулярныя вось-вось ад шарлатанаў ад палітыкі і аналітыкі. Хіба 26 чэрвеня Лукашэнкі ўжо не павінна быць, а яго доўгі выезд гэта ўцекі і ён не верніцца. Цікава аналітыкі і палітыкі, калі варажуюць сядзяць пры мяжы і рыхтуюць свой прыезд у Беларусь, ці як?

Праблема ў тым, што для вось-вось непатрэбна адказнасьць і стратэгія, ды яе і ня можа быць. Цуд, як нешта надчалавечае пазбаўляе людзей ад магчымасьцяў уплываць на сітуацыю і тым больш выкарыстаць вынік. Дзеяч не пануе над працэсам, ен сам становіцца толькі часткай волі лёсы, пры гэтым абсалютня невядома, ці гэты ж самы лёс, які праз цуд абрыне рэжым Лукашэнкі дазволіць дзеячам цудачакальнікам з гэтага скарыстацца.

Шкада толькі, што беларусы ва ўсё гэта працягваюць верыць, давяраць. Дык і Лукашэка прыйшоў да ўлады, бо прадаваў цуды, гандляваў надзеямі…

На жаль, у час ю-тубаў і тг квазі-сенсацыі, становяцца дамінуючым элементам дзейнасьці блогера-палітыкі, чым больш цудадзейснай лухты, тым больш праглядаў. Хіба на гэта ёсьць і заўсёды будзе запрос.