Удар Украіны па вайсковых аб’ектах у Беларусі парушыць статус-кво і можа прывесці да ваеннага канфлікту

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Калі Ўкраіна праз тыдзень ударыць па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, то парушыць гэтым самым статус-кво, якое існуе пяты год адносна Беларусі. Тады Пуцін атрымае “апраўданне”, каб “бараніць Беларусь”. Што тады можа пачацца, лепш нікому нават не ўяўляць. Беларускія палітыкі павінны на галаву зараз стаць, каб гэтага не сталася, а не займаць пазіцыю падчас школьнай бойкі, калі адны расцягваюць бойку, а трэція адцягваюць іх, бо бойка гэта ж весела. Абы не было вайны, як не дзіўна, зараз вельмі талковы лозунг.