Патрэбна ўзмацненьне
беларускай нацыянальнай сілы
Сытуацыя з “Офісам” нагадвае місію Віка на пераломе стагоддзяў і псэўдаструктуры, якія ён стварыў. Самае шкоднае, што такія паразітныя ўтварэньні (кантралюемыя з Захаду і Усходу) аказаліся, практычна, незьнішчальнымі нават пры поўнай маральнай дэградацыі і страты апініі. Іх будуць трымаць, пакуль трэба і скарыстоўваць як панэльную пані.

Гэта вынаходніцтва лібэральнай дэмакратыі. Плаваньне на паверхні такім фантомам забясьпечваюць грошы палітычных грошадаўцаў, палітычны піяр і дэмСМІ. Сітуацыя можа быць зьменена хіба толькі на Бацькаўшчыне з апорай на свой народ.
Тым часам за мяжой у беларусаў яшчэ няма мэханізмаў, каб перакуліць гэтую анкалогію. Мэханізмам, кажучы марксісцкімі тэрмінамі, магла б стаць “нацыянальная буржуазія”. Яе няма. Дакладней – ёсьць, але яна не нацыянальная. Падтрымка з боку Амэрыкі вельмі важная. Але тут патрэбнае ўзмацненьне сваёй нацыянальнай сілы.
Зянон Пазьняк
25-05-2026