У працяг сітуацыі з недапушчэннем грамадзян Беларусі з пашпартамі замежніка на авіярэйсы на Кіпр пав…

У працяг сітуацыі з недапушчэннем грамадзян Беларусі з пашпартамі замежніка на авіярэйсы на Кіпр паведамляем, што мы атрымалі афіцыйны адказ на наш зварот ад Амбасады Літвы ў Грэцыі, акрэдытаванай на Кіпр.

Гаворка ідзе пра сістэмную праблему, калі ўладальнікі Alien Travel Documents, выдадзеных Літвой, сутыкаюцца з адмовамі ў пасадцы не з-за прававых абмежаванняў, а з-за адсутнасці выразнай інфармаванасці і інструкцый для авіяперавозчыкаў.

Амбасада паведаміла, што інфармацыя пра інцыдэнт перададзена ў Міністэрства замежных спраў Літвы. Пытанне ўзнята на дзяржаўным узроўні, і далейшая камунікацыя будзе ажыццяўляцца з кампетэнтнымі органамі Кіпра для ўдакладнення статусу і практыкі прымянення літоўскіх Alien Travel Documents.

Дзякуем літоўскаму боку і асабіста амбасадару Ліне Скярстанайтэ за ўвагу да праблемы і гатоўнасць садзейнічаць яе вырашэнню.

Зразумела, гэта яшчэ не аўтаматычнае вырашэнне сітуацыі. Але гэта істотны крок у правільным накірунку — крок, які запускае афіцыйны міждзяржаўны працэс.

І менавіта гэтага кроку за ўсе папярэднія гады не зрабіў офіс Ціханоўскай. Нягледзячы на рэсурсы, фінансаванне і прамыя кантакты з МЗС Літвы. Нягледзячы на поўную інфармаванасць пра праблему і яе тэхнічную простасць.

Факты гавораць самі за сябе: базавыя правы беларусаў — у тым ліку права на свабоду перамяшчэння — не становяцца падставай для сістэмных дзеянняў унутры структураў ОСЦ, а значыць не з’яўляюцца для іх рэальным прыярытэтам. Дэмакратычная Амбасада Беларусі на Кіпры