У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю выдаўцоўУ выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюдні…

У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю выдаўцоў

У выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Мінску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў.

Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.

Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй – невядома (на фота), піша @christianvision.

Хроніка палітычнага пераследу