‘Профессия врача – это подвиг, она требует самоотвержения, чистоты души и чистоты помыслов’.А.П.Чехо…

‘Профессия врача – это подвиг, она требует самоотвержения, чистоты души и чистоты помыслов’.
А.П.Чехов
Мы працягваем наш шпацыр па вуліцах Трактарагорада. Ёсць у нас такая вуліца, якая носіць імя Клумава. Асабліва вядомы Клумаў для тых, хто цікавіцца гісторыяй мінскага падполля падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыя гэтая складаная, насычаная як гераічнымі старонкамі, так і трагічнымі. Менавіта Яўген Уладзіміравіч Клумаў быў аўтарам адной з такіх старонак. Знакаміты доктар, якому і пры нямецкай акупацыі жылося няблага, ён меў добрую пасаду і ўсе ўмовы для працы. Між тым, пачынаючы з самага пачатку акупацыі, спадар Клумаў пачаў займацца тым, што лепш за ўсе ведаў – ратаваннем чалавечых жыццяў і лёсаў. Ён змог арганізаваць працу двух партызанскіх шпіталяў, выпісваў “ліпавыя” даведкі пра стан пацыентаў, якіх збіраліся гнаць у Германію, перадаваў медыкаменты з мінскай бальніцы партызанам і рабіў многія іншыя некарысныя для фашыстаў рэчы. Карацей кажучы, займаўся дэструктыўнай дзейнасцю, калі глядзець з пункту гледжання нямецкіх акупацыйных уладаў. Як бы сказалі зараз, “ён дзейнічаў цынічна, наўмысна і ў групе асоб”, каб разваліць Намецкі рэйх. Дакладна невядома, колькі чалавек выратаваў Яўген Уладзіміравіч, колькім ён змог дапамагчы, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, на жаль, пасмяротна і праз 20 гадоў пасля яго смерці. Мы з вамі сталі сведкамі ў 2020 годзе – дактары народ асобны, накіраваны не толькі на самаахвяраванне і ратунак жыццяў людзей, але і з выразнай грамадзянскай і агульначалавечай пазіцыяй. Героі жывуць і зараз сярод нас!