З днём волі,
Тых, хто сустракае яго ў няволі,
Тых, хто ў турме,
І тых, хто вязняў чакае,
Тых, хто ў краіне,
І тых, хто ў выгнанні,
Тых, хто ваюе за волю ва Ўкраіне,
Ці ў падполлі ў Беларусі,
Альбо адкрыта ў іншай краіне,
Тых, хто загінуў за яе,
І тых, хто яшчэ загіне.
Бог вас не кінуў,
І нас не пакіне.
З днём волі, беларусы!
(узята з фб Міхаіл Кірылюк)