Жыхары Трактарнага паселка ў Менску прысвяцілі Каці і Дашы сваю чарговую акцыю.Нашыя сэрцы няспынна …

Жыхары Трактарнага паселка ў Менску прысвяцілі Каці і Дашы сваю чарговую акцыю.

Нашыя сэрцы няспынна баляць.
Нашыя сэрцы з вамі,
за кратамі.
Нашыя сэрцы б’юцца ў такт ,
Прагнуць суду, ㅡ таго,
што над катамі.

Праўда, шчырасць і годнасць вашыя ㅡ
Толькі гучней ад ілжы і паклёпу.
Вы голасна справу рабілі сваю, ㅡ
Вось яны й брэшуць, няздары, з ахвотаю.

Моц і мужнасць, адвага вашыя –
Толькі ярчэй ад шаленства і панікі.
Няхай цень іх зямлі не кране,
Гвалтаўнікі, забойцы, вары і здраднікі.

Людзі ведаюць, хто тут злачынца.
Хлус, баязлівец, што закон папірае.
Дзякуй усім, хто казаць не баіцца!
Праўда ㅡ адзінае, што нас аб’яднае.

Даражэнькія нашыя, вы толькі трымайцеся.
Верай, надеяй, каханнем ㅡ
крылатымі.
Беражыце себе, настрой не губляйце.
А нашыя сэрцы там,
з вамі ㅡ
за кратамі.